Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну скажы

Ну скажы: навошта Ты турбуеш пошту? Не вазьму твайго пісьма, Не чытаўшы, кіну. А чаму? Ды ты сама Разумець павінна. Не люблю ў жыцці маны… Мы даўно не тыя, – Адляцелі, нібы сны, Мары маладыя. Адляцелі, нібы сны, Вясёлкавай стужкай. У мяне растуць сыны, У цябе – дачушка. Дык скажы: навошта Ты турбуеш пошту?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ну скажы - Артур Вольскі