Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Чаканне

Чаму за мною ты так робіш,
Ты ж абяцала што не кінеш!
Але навошта так ганебна
Зрабіла з тым каго ты бачыш?

Навошта ты мне абяцала,
Каб потым мучыць маё сэрца,
Каб не любіць, таго хто любіць,
Каб патушыць маё вагенца!

Калі цябе я толькі бачу,
Я не магу ні спаць, ні есці
Табе, адной, толькі ў сусвеце
Складаць гатовы свае песні!

А ты мяне ад сябе гоніш,
Альбо мне мары абяцаеш!
На ланцугу сяджу я моцна,
Люблю цябе, а ты не верыш

Кахаю мабыць я дарэмна,
Але надзея застаецца!
І полымя ўсе не згасае
І ўсе пячэ ў маім сэрцы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чаканне - Станіслаў Шапяцюк