Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нам вядома, што нельга, што можна

Нам вядома, што нельга, што можна,
Загадзя напіса? на як жыць.
Ты спытаеш мяне асьцярожна,
Толькі хто нас навучыць любіць?

І любіць без шаблёнаў – аддана,
Самым чыстым, што ёсьць пачуцьцём.
Бо няшчырасьць – цяжка? я загана,
І ня лечыцца, нават, вагнём.

Гэтых ведаў ня знойдзеш у кніжках,
Не навучыць прафэсар стары.
І ў краме ня купіш па зьніжках,
Ты пачуцьці, што робяць жывым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нам вядома, што нельга, што можна - Мікіта Прыходзька