Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я па табе сумую нават

Я па табе сумую нават
Калі ты побач ціха спіш
І ціха муркаеш-сапіш,
Мой стомлены за тыдзень lover.

Сумую па тваіх вачах,
Па гэтых хуткіх-хітрых зырках,
І нават па нявідных нырках,
Што, як і ты, спяць па начам.

Жыць не магу без тваіх рук,
Якія крэпка абдымаюць,
Мяне на неба падымаюць
І ў сэрцы нараджаюць рух.

Сумую, як салдат у баях,
Без дотыкаў і пацалункаў
І пры адсутнасці стасункаў,
Ня важна дзе, якіх і як.

Калі са мной цябе няма,
Маё нутро ўсё ламае,
У сэрцы змест вясны зіма,
Каханне воўкам завывае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я па табе сумую нават - Аўтар невядомы