Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адной табе!

Адну цябе хацеў бы апяваць,
Ды не хапае мне ні голасу, ні слова.
Адну цябе у марах пазнаваць –
Душа гатова!

Адной табе хацеў бы я аддаць
І працу рук, і сэрца жар і мроі.
Адну цябе усе жыцце жадаць –
Шчасце якое!

Адну цябе у снах і наяву
Я помніць буду кожную хвіліну!
І нават як смерць скосіць галаву –
Кахаць ня кіну!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адной табе! - Стась Высоцкі