Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень і ноч варочаю

Дзень і ноч варочаю З ног на галаву… Раскідаю срэбра Ў жоўтую траву. Хто яго падыме, Забярэ з сабой, Ці ў агні, ці ў дыме Вечна будзе мой. Мроіць вечна будзе Пра мяне у снах, Згадваць і варочаць Срэбра ў руках… Калі ж невыносна Стане быць маім, Да цябе з’яўлюся Ці ў агонь, ці ў дым. І калі рэальную Стрэнеш ты мяне, За табой пытанне – Адпускаць ці не…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзень і ноч варочаю - Аўтар невядомы