Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я сабе прыдумаю каханне

Я сабе прыдумаю каханне
З дотыку пляча, з усмешкі шчырай.
Яно будзе яснае, як ранне,
Сумнае, нібы адлёт у вырай.

Яно будзе грэць мяне і цешыць
У зімовай цемры і самоце,
Яно будзе ў маім лепшым сне жыць
І гучаць у кожнай маёй ноце.

Яно будзе катаваць і мучыць
І не дасць спакою, ні адхлання.
Мне з ім будзе цяжка. Але ж, мусіць,
Не бывае лёгкага кахання…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я сабе прыдумаю каханне - Аляксей Жбанаў