Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На хвілінку сабе я прымроіў

На хвілінку сабе я прымроіў,
Тваіх вуснаў салодкіх цяпло,
Як жаданыя словы прамовіў,
Запаліўшы ў сэрцы сьвятло.

Як жылі і кахалі ўпотай,
Як чакалі адзін аднаго,
Саграваліся ноччу пяшчотай,
Што ня ўбачыш ты ў кіно.

Толькі дні ўцякалі так хутка,
Як заўжды ўцякае жыцьцё.
Добрай ночы мая незабудка,
Мая мара, маё небыцьцё..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На хвілінку сабе я прымроіў - Мікіта Прыходзька