Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я зупыніўся на хвілінку

Я затрымаўся на хвілінку
Там, дзе між соснаў векавых
Ў раёным парку адпачынку
Аркестр іграе духавы

Я той мелодыі чароўнай
З дзяцінства гукі прыгадаў
I сэрца білася няроўна
А я стаяў там і стаяў

Плыла мелодыя над паркам
Над ўсім, чым дыхаў я і жыў
I як у вальсе венскім пары
Плылі пачуцці ў душы

Блішчалі трубы залатыя
I падаваў свой голас бас
О дзе, мае вы дарагія
Мне не хапае моцна вас…

I ўсе знянацку з лаў паўсталі
I дзеці гукнулі “ура”
Калі “Славянкі развітанне”
Аркестр апошнім заіграў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я зупыніўся на хвілінку - Уладзімер Гардзейка