Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мроя

Мроя.

Прыходзіць, нанава люляе,
Гушкае, быццам дзіцяня,
Нас мроя, зьвечна маладая,
З нетр адгудзеўшага жыцьця.

І тло зсыпаецца трухою,
Каростай болек і луской,
І што ад нас яшчэ жывое,
Пяшчотай устане над тым тлом.

І сьвет разчыне зноўку вокны,
Зазьзяе пырскамі расы,
І ўсё жыцьцё тваё – бяздоньне,
І ты ў ім – пеўнік малады.
-20.11.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мроя - Міхась Карцялёў