Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Але што ж

Але што ж…

І не йшло ты па роўнаму шляху,
А заўсёды сваёй сьцежкай узбоч,
Ні з каго не прасіла падзяку…
Але што ж, але што ж, але што ж…

Ты імкнулась красы нечуванай
І вітала сузор’і зь нябёс…
Хай не спраўдзілась гэта ў каханьні…
Але што ж, але што ж, але што ж…

І, як босым по колкаму жвіру,
І да рэбраў у завостраны нож,
Ты, часінай, на спробу вадзіла…
Але што ж, але што ж, але што ж…

Ты – жыцьцё! І цябе я вітаю!
Залак росны, ці ў ноч ты змароч!
Хай кароткае з тым тваё раньне…
Але што ж, але што ж, але што ж…
-17.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Але што ж - Міхась Карцялёў