Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сустрэчы з багамі

Агнёвая паненачка з часоў Вялеса,
Бурштынавых вачэй пагляд чароўны…
Палоніць душу дзён, зрынае Ахілеса
У бездань пачуцця сатканага з бавоўны

З шаўковых валасоў спадаюць долу зоры, –
Ёй ўсцілаюць шлях зіхоткім хараством.
Па-над зямлёй гучыць як песня жаўрукова
Агнёвы голас росны, народжаны Святлом.

Палеткі і старыцы, як паплавы і тоні
Ласкаюць яе крокі язьмінна-спелым сном,
А звышыні адвечнай Сварогі і Даждьбогі
Насустрач да Агнёўцы кіруюць свой паром.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сустрэчы з багамі - Павел Гаспадыніч