Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апусцелі сады

Пры спатканні з табой
Бегла я на арэлі,
Мае вочы гарэлі
Яркім сном васількоў.

Праляцелі гады
Птушкай хуткай за час.
А нядаўна без нас
Апусцелі сады.

Ахладзеў ты ка мне
Росна-сінім туманам.
Я ніколі падманам
Не кахала цябе.

Сваю душу аддала
На сустрэчу з тваёй.
Мы былі бы сям’ёй
Даўгавечнай, удалай.

Калі бачылісь мы
І па-дзіцячы дурэлі,
Мае вочы гарэлі
Яркім сном васількоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апусцелі сады - Надзея Шылавец