Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Квітнелі майскія сады

Квітнелі майскія сады,
Адзенне белае гублялі.
Табе няўцям, што за сляды,
Якія знакі падавалі.

Касца чакалі доўга гоні.
Адказы ёсць – няма ім веры.
І сустракаліся далоні
У думках, вершах, на паперы.

Прабач, прабач, што наслядзіла,
Прабач, што я табою поруч,
У марах-роздумах блудзіла –
Смяялася дарога-роспач.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Квітнелі майскія сады - Тамара Аўсяннікава