Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У поўным келіху віны

У поўным келіху віны
Крычалі вочы захаплення.
Мы ў ночы той былі адны
Начлежнікамі летуцення.

Чакаў у небе Валапас,
Калі ў душу самота гляне.
Лагоднасці вучыла нас
Сляпая логіка кахання.

Было нам добра на зямлі,
Нібы за пазухай у Бога.
Мы ведалі, што мы былі,
I верылі, што будзем доўга.

Гулі наіўнасці чмялі,
Пяшчотай поўніліся соты,
Віно цвярозае пілі
За дыялектыку маркоты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У поўным келіху віны - Рыгор Барадулін