Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў

Ты мяне прыручыў, як лясную птушку,
Салодкім напевам засадзіў у пятлю.
Скраў з майго твару дзіцячую ўсмешку.
Аддала ўсё, нават песню сваю.

Да цябе, як паветра, прыльнула ўсім целам,
У мары памерклай знайшла зноў сябе.
Але ж зноў замаляваны мелам,
Пачаткі пачуццяў у жывой барацьбе.

Я хутка здаюся, пускаю зноў крылы,
Зямлі дасягнуць непазбежна яны.
Імгненні – і сэрца застыла,
І зноў адзіноцтва і блёклыя дні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў - Вольга Турмовіч