Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казка

Белы покрыў каляднымі зоркамі
Агарнае пяшчотна зямлю,
Завірух шапатлівай гаворкаю
Я прызнанні табе аддаю.

І цябе, і сябе заварожваю,
Апранаючы вецер імжой,
Шапачу: і малю, і запрошваю
Да душы прытуліцца душой.

Сустракаю зімовай гасподаю,
У ласкавы здаюся палон,
Хоць не ведаю хто кім валодае
За віхурай мілгаючых дзён.

І, захоплены палкаю казкаю,
Пад гадзіннікаў здладжаны ход
Загадаю з надзеяй і ласкаю
Я кахання твайго хоць на год…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Казка - Ладзімір Зброя