Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І зноў нядзелька

І зноў нядзелька, зноў бліны-
Яны святочны пачастунак.
Бо ён з душэўнай глыбіні
Цудоўны сонечны гатунак.

І дзякуй кажа кожны з нас,
За смак жыцця у кожным бліне.
І гэта повязь і праз час
У нашых праўнукаў не згіне.

Таму ўсмешка у вачах
Сардэчнага цяпла багата.
Благаслаўлёны Богам пах
Смакуе шчодра наша хата!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш І зноў нядзелька - Віктар Худавец