Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысвячаю урачу-гінеколагу

Прысвячаю урачу-гінеколагу
Таццяне Васільеўне Буйніч

Зноў вясна надышла
Са сваім летуценным настроем
І здаецца зіма паўзабытым,
Няпрошаным сном.
Ды жадаць не хачу,
Каб жыло сэрца зімнім спакоем,
Хай пачуццямі поўніцца,
Быццам рака ў крыгалом.

Вы сама, як вясна,
З пастаянна ўсмешлівым тварам,
Абаяльнасць, жаноцкасць-
Усё гэта, пэўна, пра Вас,
Хай жа Бог дапаможа,
Каб збыцца ўсім вашым марам,
І хутчэй хай мінае
Няўстойлівы змрочны наш час.

Разумеем мы ўсё,
Што лякарствы цяпер у дэфіцыце,
І што грошай няма,
Каб ад розных хвароб нас лячыць,
Ды ўсмешка ўрача,
Быццам майскае сонца ў блакіце,
Нас сагрэе цяплом
І падорыць надзею, каб жыць.

З Вамі лёсы жаноцкія
Быццам ў адзін знітаваны,
Абысціся без Вас
Немагчыма, упэўнена, нам.
Вы Таццяна Васільеўна,
Ведаю, Богам абраны
І таму ад мяне
Словы ўдзячнасці шчырыя Вам.

2001г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Прысвячаю урачу-гінеколагу - Ніна Кавальчук