Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вось неяк так

Вось так адразу нават і не скажаш-
Адкуль з’явіўся мне нуды сіндром?…
Паўзуць па небе гружаныя баржы-
Аблокі, што напоўнены дажджом.

Паўзуць сабе ні валка і ні хістка,
Па шляху груз губляюць – дрэнны знак.
І не адкажаш з першага ўпырску:
Чаму ж у кропель гаркаваты смак?…

Чаму душа імкнецца скінуць цела,
Змёрзлая, блукае дапазна,
І птушкі так пасвістваюць нясмела,
Як быццам бы вясна і не вясна?…

Як быццам ні надзеі, ні прасвету.
Вада стаіць заслонай у акне.
Вось неяк так, няхай і дзіўна гэта,
Але здаецца, дождж ва мне…
ва мне…
28.12.2012

Пераклад верша Родяхиной Маргариты “Вот как-то так” (www. stіhі. ru/2010/04/22/3145)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вось неяк так - Сяргей Махнач