Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вось i ўсё… Вось i ўсё

Вось i ўсё… Вось i ўсё…
Ссох-павяў агурочнiк.
Зачасцiлi даджы
Лiць на мой агародчык.
Зачасцiлi даджы –
Халадзеюць свiтаннi,
Стала меней сустрэч,
Стала больш расставанняў.
З кiм вячэру дзялiў,
Сэрца тых не забудзе.
Толькi iх больш няма,
i няма – i не будзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вось i ўсё… Вось i ўсё - Міхась Курыла