Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось і лета сышло

Вось і лета сышло.
Адспявалі калоссі,
Цяжка мне заўважаць,
Як з’яўляецца восень.

Непрыкметна зусім
Прыплыве павуцінкай.
Гляне жоўтым лістком
з-пад зялёнай хусцінкі.

Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
Зпахам бульбы пячонай.

Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.

А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вось і лета сышло - Пятрусь Броўка