Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Скупое лета на цяпло



Скупое лета на цяпло,
Але было яно, было,
Хапала сонца квеценi.
Буяла, пенiла, цвiло
i прабiвалася, расло,-
Хоць i не ўсе прыкмецiлi!..
Прастор быў перш для ластавак,
Для слоў прыгожых, ласкавых;
Насенаваць старалiся,
А горача – купалiся…
На лецiшчы, на леташнiм –
Збылося ўсё найлепшае…

I вось – кастры гараць…
i дым – у вочы есца маладым,-
Сабрана ўсё калоссе…
Стаiм мы моўчкi ля вады,
Цячэ рака – цякуць гады…
На носе хутка халады…
Не за гарамi – восень!..





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скупое лета на цяпло - Міхась Курыла