Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДЗЕ ЗiМУЮЦЬ СНЕГiРЫ

Дзе зiмуюць снегiры?
На левабярэжжы,
Ля руiнаў
Белай вежы,
Дзе рабiн гараць кастры
На прасторы снежным…

Снегiры клююць зару
i з зарой – знiкаюць,
А ў халодную пару
(Вам адкрыта гавару) –
Ў сад мой прылятаюць.

Сумаваў я да пары,
Доўга iх не бачыў…
Прыляцелi снегiры,
Нiбы даўнiя сябры, –
Мабыць,
на ўдачу?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ДЗЕ ЗiМУЮЦЬ СНЕГiРЫ - Міхась Курыла