Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзiнота

Адзiнота…
Сумнае слова…
Быццам сэрца тваё памiрае,
Нiбы дробныя кроплi дажджу
На вачах у цябе астываюць…

Лягу ў ложак, але спаць не магу…
Адзiнота мяне дакарае.
Цяжка ўбачыць яе,
Але хай, як наймiтка мяне атручае.

Выйду ў поле я зорнай парою,
Каб пабачыць хiстаньне ялiны.
Буду зь месяцам я размаўляць
I раптоўна адновяцца крылы…

Прылячу я дамоў, але тут
Адзiнота мяне сустракае…
Будзем зь ёю сядзець да раньня,
Можа разам сустрэнем сьвiтаньне.

Толькi ранiцай зьнiкне яна
Мабыць сонца тады я спаткаю…
Цi дрымотны, счарнелы лiхтар,
Якi цiхай надзеяй зазьзяе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзiнота - Мікіта Прыходзька