Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Невядомы салдат

Там, дзе бой свой
Трымаў
Невядомы салдат –
Цішыня ды спакой,
Лес сасновы паўстаў,
Там спяваюць вясной
Салаўі па начах
Ды гудуць трактары
За ракой на палях.
Ён застаўся тады
Без падтрымкі, адзін:
Скрыжаванне дарог,
Крыжаваных машын
Метадычная моц.
і ён біўся, як змог!
Кулямёт, тры гранаты,
За плячыма – страна!
Нейдзе – родная хата,
Мама, тата, жана…
Бой цягнуўся нядоўга,
Мабыць, пару гадзін,
Зброя ваяра змоўкла.
Адышла ў далячынь
Абаронцы душа,
Ён ў акопчыку знік,
Але ж ён дзве гадзіны
Даў для іншых, для тых,
Хто дайдзе да рэйхстага
і распішацца там,
Ля чырвонага сцяга-
Пераможных сто грам!..

Дзе чакалі салдата
Доўга – доўга, жыццё!,
Закалочана хата,
ў ёй – нікога ўжо, ўсё…

Колькі ж іх, невядомых,
У той вайне паляглі,
А каго пахавалі,
А каго – не змаглі.
Схілім моўчкі галовы
Перад памяццю іх:
ім – удзячные словы!
Бога молім за ўсіх…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Невядомы салдат - Уладзімір Няхаеў