Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Кінутая сядзіба



“Кінутая сядзіба”

Стаіць хата а над ей
Сумна ветры веюць
Хмары ходзяць, дождж ідзе
Тут ні жнуць ні сеюць
І з дакорам глядзіць хата
Хто ў гэтым вінаваты?
Дах прагнуўся, трэснуў комін
Паваліўся плот
Не чуваць людской гаворкі
Не снуе народ…
Дзе ж вы людзі, дзе вы дзеці?
Параскідвала па свеце
Не відаць цяпер сцяжынкі
Двор парос травою
У агародзе крапіва побач з лебядою
І няма гаспадара
Дзесьці на пагосьце
Рэдка птушка ненарок
Завітае ў госьці
За хлявом глядзіць маркотна
Састарэлы сад
Разбрыліся па ўзмежку
Чэзлых вішань рад
Стаіць хата-небарака
Стаіць нездаецца
Дожджык пройдзе і слязой
На зямлю пральецца…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кінутая сядзіба - Мікалай Кот