Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АСОТ І КРАПІВА

Дзе ягады маліны –
Заўсёды крапіва.
Там зайздрасць, здзекі, кпіны,
Дзе пекная ўдава.

Дзе залатыя ружы –
Расце густы асот.
Жыве з нікчэмным мужам
Пяшчота з года ў год.

А дарагі пярсцёнак
На пальцы пустальгі.
Гарыць шчаслівы золак –
Дзе холад і снягі.

І так па лёсе кружаць,
Нібыта двойчы два,
Маліна дзе і ружа –
Асот і крапіва.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш АСОТ І КРАПІВА - Вера Буланда