Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КОЛЕРА БЛАКІТ

КОЛЕРА БЛАКІТ

Праз дзень з сабою, побач з сонцам
І рэдка ноччу заглядаю у сябе,
Спрабую пры святле угледзець донца
Душы, азваўшайся маёй мальбе.

Каторы раз малюецца карціна,
Што я прыгожы, малады, у поўны рост,
Усё наперадзе, Радзіму не пакінуў
Бо не адрэжаш пупавіну так, наўпрост.

Так мала, дзе б ні быў, змяняецца на небе –
Аблокі чыстыя ці дажджавых нагоніць хмар –
І толькі колера блакіт над шчодрай глебай
Вяртае да душы і да пяшчотных мар.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КОЛЕРА БЛАКІТ - Пётра Мурзёнак