Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш На адкрыццё помніка Максіму Танку ў Мядзеле



Глядзіць паэт у супрацьлеглы бок таму,
хто Мястра аніколі не пабачыў,
але імя чыё ў вуліцах шматлікіх гарадоў,
у якіх не быў, не чуў і ў сэрцы не адзначыў.

Глядзіць паэт праз Баклаёвую гару
ў бок роднай Пількаўскай сядзібы,
адкуль празнаў пра пот і пра зямлю,
адкуль у свет пайшоў праз хібы ды праз дзіды.

Што не мінак, паэта прызнае сваім
і за яго радкі ад шчырасці ў душы сваёй удзячыць.
А побач помнік – безыменны і пусты.
І памяць пра яго дапамагае пэнзаль з фарбай страчваць.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На адкрыццё помніка Максіму Танку ў Мядзеле - Павел Місуна