Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень у Версалі

Плача раяль, кaлі дождж не cціxae,
І мастакі пакідаюць Версаль,
Толькі паэт, той паэт, што кахае,
Шэпча: “Жё тэм” у халодную даль.

Шчасцем забыты паэт –
З лёсам Рэмбо ці Верлена –
Піша каханай санет,
У рыфмах – крышталь.
На гіяцынтаў букет
Льецца святло іпакрэны.
Просіць кахання паэт,
І плача раяль.

Мокне мальберт. Ля фантанаў – нікога.
Золата дня пачынае старэць.
І на Парыж апусцела дарога,
Толькі санет можа сэрца сагрэць.

На Трыанон – і Малы, і Вялікі –
Восень кладзе гіяцынтавы след.
Паркаў пустых лебядзіныя клікі
Не пакідаюць класічны санет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восень у Версалі - Леанiд Дранько-Майсюк