Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Прыцягненьне



Я – серабро. Ты – золата. Павек
не паяднаць нам нашыя стыхіі.
Як срэбра Беларусі – сьлёзы рэк
з крывёй чачэнскай – золатам Расіі.

Я – серабро. Ты – золата. Наноў
не пераплавіць лёсаў нам ніколі.
Мой срэбны боль –
з імперскіх кайданоў,
твой – залаты, ён выкаваны з Волі.

Я – серабро. Ты – золата. Чаму ж
між намі незямное прыцягненьне…
Такое – як кахае жонку муж,
бы месяц сонца –
да жыцьцязацьменьня.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прыцягненьне - Эдуард Акулін