Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Моцныя духам

Што страшней за ўсё на свеце?
Можа гэта моцны вецер?
Што выклiкае небяспеку,
Няўпэўненаму чалавеку.

А можа то гарача спёка?
Прыйшла палохаць нас здалёка?
Жадаючы знішчыць сабою,
Ахутваючы нас журбою.

Ці гэта брэх дзікіх сабак,
Нам бяды прадвесціць знак,
Ня верачы у сiлу волi,
Народа нашага, нiколi!

Няма жахлівага нічога,
У сілу розуму і Бога,
Мы лепш старанна спадзяемся,
Моцныя духам застаемся!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Моцныя духам - Аксана Сінкевіч