Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень сапраўдная

Гэты восеньскі горад з’ядае ўсмешак абрысы.
У марозным дыханні бяроз не чутно цеплыні.
У натоўпе ня бачны да болю знаемыя рысы,
Калі ў небе нічога няма,
Акрамя цішыні

Можа цепла і хораша люду шчасліваму недзе,
Але мне б не пусціць к горлу крык, што паўзе з глыбіні.
Так гамоняць без сораму ў голас галодныя дзеці,
Калі ў небе нічога няма,
Акрамя цішыні

Шэры твар па-старэчы сівога змакрэлага неба
Цяжкім пледам накрые наўмысна кароткія дні.

Толькі птушак гамонкі далекія, леташнім рэхам
У небе…
Тым, дзе нічога няма,
Акрамя цішыні

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восень сапраўдная - Ганна Лутава