Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калыханка для дарослых

Як убачыць мяжу паміж сінім і чорным,
У час, калі далягляд праглынуў сонца шар?
Толькі скончыўся дзень, а такім ілюзорным
Паўстае перад мною бясконцы абшар.

Не гамоняць палі і жывёлы паснулі,
Рыбы леглі на дно, птушкі змоўклі ў садах
Толькі чуецца песня нястомнай матулі,
І ляціць яна ў неба скрозь комін, праз дах.

Каб убачыць мяжу паміж сінім і чорным,
Зачыні свае вочы і песню пачуй.
І ў сне, што на небе праявіцца зорным,
Каляровым алоўкам што хочаш малюй.
30.09.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Калыханка для дарослых - Сяргей Махнач