Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калыханка для мамы

Так бывае нечакана
Часам сэрца ўскалыхне:
Колькі мілых калыханак
Колісь мама спела мне.

Працавала мама зранку –
Адпачыць прылегла ледзь.
Я для мамы калыханку
Пачынаю ціха пець:

“Баю-бай, мая матуля,
Да цябе хай прыйдзе Сон
І пяшчотаю атуліць,
Ахіне сваім крысом.

І табе кіно пакажа
Аб тваім дзяцінстве ён.
Мы яму за гэта скажам:
“Дзякуй, добры дзядзька Сон!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калыханка для мамы - Станіслаў Валодзька