Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я вельмі рад!

Паляць лісце, паляць лісце!
Белы дым ахутаў сад,
Як калісці, у дзяцінстве,
Гэтаму я вельмі рад!

Крыга тоне – быць бядзе! –
Не звярну назад,
Крыгаходу і вясне,
Я быў вельмі рад.
……………….
Паляць лісце, паляць лісце,
А іх спаленых, ужо шмат,
Але зноўку, як у дзяцінстве… –
Гэтаму я – вельмі рад!

20.04.1980

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я вельмі рад! - Міхась Карцялёв