Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парк

Пазалаціўся парк і дрэвы пасмутнелі,
І шум не той, і звон ужо не той,
Які паслухаць вы хацелі
Кожны раз улетку раніцой.

І вецер не такі вяселы і духмяны,
А вельмі сумятлівы і дурны:
То бегае па дрэвах, то нырае ў ямы
І круціць лісце ля глухой сцяны.

Ці гоніць пыл, куды?-і сам не знае,
І лісце рве і кідае ў людзей.
Але ўсёж парк вас міла сустракае,
Дае спакой і сілу для надзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Парк - Дзмітрый Шолахаў