Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падаруй мне ўсмешку

Падаруй мне ўсмешку Джаконды.
Паміж намі імгла пралягла.
І рукой памашы наўздагон ты,
Што ўсе дараваць мне змагла.

Не з табой вечаровыя зоры
Сустракаць давядзецца мне зноў.
Цябе бачыць у вясельным уборы-
Верх нязбыўных жаданняў і сноў.

З трапяткой і шчымлівай надзеяй
Я блукаю па сцежках у жыцці.
Усе шукаю кахання лілею,
Але цяжка яе мне знайсці.

Адчуваю сябе я тапельцам.
З тваіх рук, пэўна, муку прыму.
Толькі шчырай усмешкі цяпельца
Паміж намі разгоніць імглу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падаруй мне ўсмешку - Валянціна Владава