Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш На ростані паміж бярозаў – крыж



На ростані паміж бярозаў – крыж…
Драўляны слуп пад дашкам заімшэлым.
Душа, здаецца, ў вырай адляцела,
Увесь Сусвет спавіт туманам белым…
Здранцвелае, знявечанае цела.
А побач ты, разгублены, стаіш.

І ты з надзеяй кволаю глядзіш
На ручнікі, на збітыя калені…
Што трэба нам, каб абудзіць сумленне?
І блытаюцца думкі і сумненні.
Пакутлівае ад пакут збаўленне –
На ростанях, паміж бярозаў, крыж.

1998





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На ростані паміж бярозаў – крыж - Георгій Ліхтаровіч