Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У доўгай ростані

Ты такая-такая далёкая… І самотнасьць у сэрца б’е. Я ў пакоі пустым галёкаю І ня чую, вядома, цябе. Толькі ты, можа, ўловіш, каханая, Гэты кліч, гэты дзікі мой боль? Вось і ўчора – у сьне – нечакана я Праламаў галавою столь. Гэта, мусіць, здарэньне рэфлекснае І пужацца ці ёсьць тут сэнс? Натвару ў адзіноце страшнейшага, Як ахопіць раптоўна стрэс. Праз вакно буду дыхаць з малітваю, Каб ангіна зваліла з ног, Дактароў без цябе не паклікаю І сяброў праганю за парог. Ды і гэта ня самае страшнае, Не такое яшчэ зраблю: Рукі суну ў патэльню гарачую Ці пад прасам штаны спалю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У доўгай ростані - Янусь Малец