Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэты дзень – сьпелы, як яблык

Далоў трывогу, віват спакой!
На сьнезе танцуюць анёлы радасьці,
Бачу іх у вакно.

Хто сказаў, што людзі ня ўмеюць лётаць?
Я адваротнае дакажу,
Надзену на шыю каралі з лотаці,
Ступлю на мяжу.

Гэты дзень – крышталёвая звонкая ваза,
Мне анёлак падасьць руку,
І неба роднае для адважных
Пацалуе шчаку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гэты дзень – сьпелы, як яблык - Іна Снарская