Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Галіны гнуцца пад цяжарам яблык

Галіны гнуцца пад цяжарам яблык,
і пах антонаўкі дурманіць галаву.
А дзесьці там спявае сумна зяблік,
схаваўшыся ў зялёную траву.

Пачуе памяць крокі на змярканні,
трывожыць згадка праз гады душу.
Ў тумане зніклі першыя спатканні…
Сказаў табе не ўсё, а болей – не скажу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Галіны гнуцца пад цяжарам яблык - Пятро Чабор