Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Забіты герой

Ляжыць герой, забіты ў змаганні за жыццё.
І галашэнні чуюцца на могілках бясконца.
Іх вобразнасць вышэй за шчырасць слёз,
Што льюць праз камяні душы памерлых.

Памёр герой і новы нарадзіўся,
Каб зноў прайсці Хрыстовы шлях для нас.
Пакуты ў ганьбе, кратах, непрызнанні.
Паўстань народ!… Але народ маўчаў.

На гэты заклік адгукаліся адзінкі,
І словы разбіваліся ўшчэнт
Аб абыякавасць людзей-злачынцаў,
Якія аддалі ўсё, а разам з усім – сябе.

Вакол нас кола без канца, пачатку.
Стагоддзі новыя пагрукаюць у вакно.
А хто яны, героі і паўстанцы,
Альбо злачынцы – вырашаць праз час.

Бязважкая душа вандруе з цела ў цела,
Высочвае ахвяру для крыжа,
Герояў шмат змяшчалася ў Сусвеце,
Але душа ў іх была адна.

Ляжыць герой без думак і пакутаў,
Цяпер яму таксама ўсё адно.
Хіба памерламу лягчэй ад казак дзіўных,
Што пойдуць у людзі, быццам пра яго?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забіты герой - Яніна Асіпцова