Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уладар невядомага

Смага…смага,
белы свет
у смузе
далёка сцежка,
за спіной
якісьці звер
усё грызе,
і людзьмі заклаў ён дзежкі.

Вочы чырванню
ды злосцю
у цемнаце, і днём
гараць
Ён працуе
усё працуе,
каб людзьмі
усё затыкаць…

Страх адвечны
сябра ціхі,
ён не можа
нас пакінуць…
гаспадар яго
крывавы
проста так
не можа згінуць.

Ніткі белыя,
усе з страху
павуцінне злосці,
цемры…
заплятаюць
і рабуюць
усіх нас
у мёртвых ценях.

І ідзем, куды вядзе
нас,
злы, крывавы
сон…
калі зможам
мы прачнуцца,
тады згіне
Ён…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Уладар невядомага - Алесь Борскі