Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае сэнс жыць на Зямлі

Мае сэнс жыць на Зямлі,
Мае сэнс і наша гора.
Бо з нябёс нас саскраблі,
І душу ўзялі з мора.
Хрысціянства і Іслам,
Буда, Крышна і Канфуцый –
То традыцый нашых дань…
Бог адзін над сілай людскай.
Войны, кроў між чалавекам,
Ад традыцый, ад дурноты.
Можам згінуць з гэтым векам,
Ад грашэй, улады цноты.
Нам ад сілы лёгкай з неба,
Розум дадзен… два бакі.
З аднаго мы хочам хлеба,
Ну а з іншага – крыві.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мае сэнс жыць на Зямлі - Алесь Борскі