Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перапрагляд. Зычэнне кастанэдаўцу Андрэю Дзятлёнку

…Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя…

Якуб Колас “Новая зямля”

Так і жыццё аднойчы надакучыць,
калі больш ні на што не стане сіл…
і ты, змарнелы, стомлены, засмучаны
агледзіш дзён сшарэлы небасхіл.

Перапрагляд уласнае дурноты
хай верне тваё згаслае святло
са свету, што вярбуе ў ідыёты,
падманам зніштажаючы на тло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перапрагляд. Зычэнне кастанэдаўцу Андрэю Дзятлёнку - Алесь Бакач