Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Майстэрня

Баюся гасіць святло –
абступяць мяне скульптуры:
нясцерпна холадна ім
і самотна
ў цемры
без чалавечых рук і вачэй.
Так было і раней,
але тады
ў туманным цемрыве
ратавалі мяне
твае рукі і
твае вусны –
цяпер
раскрывае абдымкі
толькі сілумінавая Маргарыта.
Ноч навылёт
буду бавіць
у гэтым безгалосым натоўпе,
пакуль не адчую, што,
вярнуўшыся раніцой,
сябар убачыць
сярод сваіх скульптураў
яшчэ адну –
паміж Вітаўтам
і безыменным жабраком.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Майстэрня - Уладзімір Арлоў