Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вежа са слановай косткі

Нам не забыцца ў каляровых снах
і летуценнямі не бавіць час:
да белай вежы на сямі вятрах
вяртацца будзем мы яшчэ не раз.
Шукаць у полі сцежкі і шляхі,
і коней гнаць у зорны небасхіл –
нам Божа за мінулыя грахі
пакінуў попел і прагорклы пыл.

Завірухаю лёсаў, скрыжаваннем гадоў
мы імчым, сберагаючы ў душах любоў.
Час пакінуў след свой жорсткі
на рэштках вежы са слановай косткі.

Спякотным сонцам спалены наш лёс,
сцюдзёны вецер сэрцы нам ня грэў,
ніхто не ўбачыць нашых сціплых слёз
і не пачуе немых вуснаў спеў.
Спяшаемся па гонях, напрасткі,
канямі браць у абдымкі небасхіл:
даруй нам, Божа, цяжкія грахі
ды й прывядзі нас да сівых магіл.

Нам не забыцца ў каляровых снах…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вежа са слановай косткі - Ладзімір Зброя