Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш НЯБЕСНЫ КЛАВІР

Радок к радку, да знаку знак,
імгненне і мелодыя пpачнецца.
Жывым і чыстым напаўняя сэрцы,
У добрых, як ніколі, нашых снах.

О, Божа! Як гучыць клавір!
Напэўна граюць так Анёлы!
Дзень будзе яркім, будзе новым
і стане з ім сапраўдным мір.

Радок да раду – светлае гучанне,
Яшчэ паўтор і кожны адгукнецца.
Жывой надзеяй свет напоўніць сэрцы,
Пазбавіць ад агіднага маўчання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НЯБЕСНЫ КЛАВІР - Сяргей Брандт